Гіганцкі тунец быў прададзены ў Японіі за 323 тысячы долараў

5 января 2018

За 323 тысячы долараў сышоў з малатка гіганцкі тунец у Японіі. У Токіа прайшоў традыцыйны аўкцыён рыбы. За права набыць блакітнага тунца вагой 405 кілаграмаў спаборнічалі мясцовыя рэстаратары. Сума лота стала чацвёртай па велічыні за ўвесь час правядзення падобных аўкцыёнаў. Абсалютны рэкорд устанавілі на таргах ў 2013 годзе - тады тунец у 222 кілаграмы быў прададзены за 1,8 мільёна долараў.