Гіганцкі каток адкрылі на галоўнай плошчы Мехіка

17 декабря 2013

Яго плошча перавышае 4 тысячы квадратных метраў. У Лацінскай Амерыцы яшчэ ніколі не было такіх вялізных будынкаў для катання на каньках. Адзначалі адкрыццё канцэртам і выступленнем акрабатаў. Каток будзе працаваць да 12 студзеня. Мясцовыя ўлады ўпэўнены, што за час калядных канікул там паспеюць пакатацца звыш мільёна чалавек.