Гіганцкі кальмар патрапіў у сеткі японскіх рыбакоў

15 января 2014

Гіганцкі кальмар даўжынёй восем метраў патрапіў у сеткі японскіх рыбакоў у раёне вострава Сада. Малюска-самца паднялі з глыбіні каля 70 метраў. Важыць ён 163 кілаграмы. Паводле слоў рыбакоў, кальмар смярдзеў аміякам і быў непрыдатны для ежы. Таму даставілі дзіва ў мясцовы навуковы інстытут. Гіганцкія кальмары лічацца найбуйнейшымі беспазваночнымі на Зямлі. Самы вялікі зафіксаваны экзэмпляр дасягаў у даўжыню 13 метраў. Такія асобіны жывуць глыбока пад вадой, і пра іх жыццё мала што вядома. У вялізных кальмараў высокаарганізаваная нервовая сістэма і складаны мозг, а таксама самыя вялікія вочы сярод усіх жывых арганізмаў - да 27 сантыметраў дыяметрам.