Гібрыд чамадана і матацыкла

8 июня 2014

А вось вынаходца з Кітая здзівіў свет сваёй знаходлівасцю. Ён змайстраваў незвычайны транспартны сродак - гібрыд чамадана і матацыкла. На ім можна праехаць без прыпынку 50 кіламетраў. Праўда, не хутка, са скорасцю 15 - 20 кіламетраў за гадзіну. Мотачамадан мае электраматор, руль, акумулятар і аб'ёмнае багажнае аддзяленне ў выглядзе самога чамадана. Калі багаж згубіцца, то спецыяльны маячок пакажа ў якую краіну адправілі сакваяж. Стваральнік упэўнівае, што ў хуткім часе мотачамадан будзе паўсюдна выкарыстоўвацца ў Кітаі, а затым і ва ўсім свеце.