Герцагіня Кембрыджская нарадзіла сына

23 апреля 2018

У Вялікабрытаніі сёння з заміраннем сэрца ўсе сачылі за навінамі са шпіталя Святой Марыі - у сям'і прынца Уільяма павінна было нарадзіцца дзіця. І ў 11 гадзін па лонданскім часе Кэтрын Мідлтан і прынц Уільям сталі бацькамі трэці раз. Герцагіня Кембрыджская нарадзіла сына. Ён - пяты прэтэндэнт на брытанскую карону. У гэтай жа клініцы на свет з'явіліся таксама яго брат і сястра Джордж і Шарлота, а яшчэ раней - прынцы Уільям і Гары. Імя дзіцяці, як чакаецца, аб'явяць праз два дні. Па меркаванні букмекераў, найболей верагодныя Альберт, Артур, Фрэд або Джэк.