Германію і Францыю блакіраваў наймацнейшы снегапад

12 марта 2013


Шэсць чалавек дастаўлены ў бальніцы. У Ніжняй Саксоніі - больш як 200 ДТЗ. Паўсюль вялізныя пробкі. З-за снежнай буры ў некаторых гарадах адменены заняткі ў школах. Снегапады ў Германіі будуць ісці ўвесь гэты тыдзень. Праблемы і ў Францыі. Без электрычнасці засталіся каля 50 тысяч дамоў. Сітуацыя ўскладняецца моцным ветрам, яго хуткасць дасягае ста кіламетраў за гадзіну. Праз дзень-два снегапады могуць абрынуцца на Парыж. Ужо сёння магчымы затрымкі авіярэйсаў.