Германія вылучыць сем мільёнаў еўра на гуманітарныя патрэбы Данбаса

3 августа 2018

Паводле звестак пасольства ФРГ ва Украіне, дапамога накіроўваецца людзям, якія пакутуюць ад канфлікту, з абодвух бакоў лініі судакранання ў Данецкай і Луганскай абласцях. Сярод задач - забеспячэнне насельніцтва чыстай пітнай вадой, прадуктамі харчавання і прадметамі гігіены, фінансаванне медыцыны ў рэгіёнах.