Германія ўвяла асобыя меры памежнага кантролю з-за саміту "Вялікай сямёркі". Краіна часова адмовілася ад шэрагу спрошчаных шэнгенскіх правіл уезду. Гэта датычыцца ўсіх відаў транспарту. Для перасячэння дзяржмяжы зараз трэба мець пры сабе пашпарт і дакумент на права знаходжання на тэрыторыі Германіі. Заходнія СМІ звязваюць такі крок з магчымасцю маштабных акцый пратэсту. Ахоўваць саміт Джы-7 будуць 15 тысяч паліцэйскіх. Для пошуку маніфестантаў задзейнічаюць нават верталёты з цеплавізарамі. Саміт "Вялікай сямёркі" пройдзе 7 і 8 чэрвеня ў Баварскіх Альпах. Асобы рэжым будзе дзейнічаць да 15 чэрвеня.













