Германія ўступае ў барацьбу з "Ісламскай дзяржавай"

1 декабря 2015

Урад Германіі прыняў рашэнне аб удзеле краіны ў барацьбе супраць тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Берлін накіруе ў Сірыю да 1200 вайскоўцаў. Акрамя таго, будуць задзейнічаныя самалёты-разведчыкі "Тарнада". ФРГ таксама дасць ваенны карабель, самалёты-запраўшчыкі і будзе забяспечваць саюзнікаў разведдадзенымі. Тэрмін дзеяння мандата нямецкай ваеннай місіі разлічаны на год, аднак прадугледжаная магчымасць яго падаўжэння. Дадзенае рашэнне трэба будзе адобрыць нямецкаму парламенту. Гэта будзе самая буйная ваенная аперацыя ў гісторыі Бундэсвера пасля місіі ў Афганістане.