Германія ўзмацняе меры бяспекі

28 ноября 2017

Германія напярэдадні Раства і Новага года ўзмацняе меры бяспекі. Асаблівая ўвага - кірмашам і іншым месцам, дзе збіраецца шмат людзей. У грамадскіх зонах у буйных гарадах з'явіліся бетонныя блокі для абароны ад тэрарыстаў. Нагадаем, амаль год таму тэрарыст Аніс Амры учыніў атаку на калядным рынку на Берлінскай плошчы. У выніку наезду загінулі 12 чалавек, больш як 60 атрымалі раненні.