Германія змяніла курс дэпартацыі афганскіх бежанцаў

2 июня 2017

Да ліпеня ўлады краіны спынілі іх высылку. МЗС ФРГ паведаміла, што выключэнні зробяць для злачынцаў і патэнцыяльна небяспечных асоб, якіх праваахоўнікі лічаць здольнымі на ўчыненне тэракта. Зараз МЗС Германіі займаецца пераацэньваннем сітуацыі бяспекі. Да яго завяршэння і аднаўлення працы нямецкага пасольства ў Кабуле дэпартаваць людзей у Афганістан не плануюць. Нагадаем, 31 мая ў самым цэнтры афганскай сталіцы смяротнік падарваў аўтамабіль, начынены ўзрыўчаткай. Загінулі 80 чалавек, яшчэ 350 атрымалі раненні.