Германія адзначыла юбілей аб'яднання ўсходу і захаду

10 ноября 2014

Германія ўспамінае легендарнае аб'яднанне. Сем тысяч паветраных шароў, якія свецяцца, узняліся ў неба сталіцы ФРГ да юбілею падзення Берлінскай сцяны. Акцыя, што сімвалізуе знікненне мяжы паміж Усходняй і Заходняй Германіяй 25 гадоў назад, стала кульмінацыяй урачыстасцяў. Устаноўка даўжынёй 15 кіламетраў паўтарала геаметрыю Берлінскай сцяны. Сотні тысяч немцаў і турыстаў назіралі за імправізаваным падзеннем светлавой сцяны. Завяршылася свята грандыёзным феерверкам.