Германія пачала падрыхтоўку экстрадыцыі Карлеса Пучдэмона ў Іспанію

22 мая 2018

Такое рашэнне прыняла генпракуратура. Былы каталонскі лідар збег у Брусель у канцы кастрычніка мінулага года пасля правядзення рэферэндуму аб выхадзе Каталоніі са складу Іспаніі і аб’яўлення парламентам рэгіёна незалежнасці. Зараз ён знаходзіцца ў Германіі пад падпіскай аб нявыездзе.