Германія можа ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да асоб, адказных за сеткавы шпіянаж

6 июля 2013

Гаворка ідзе пра супрацоўнікаў амерыканскіх і брытанскіх спецслужбаў. Міністр юстыцыі краіны таксама выказалася за перагляд дагавора паміж ЕС і ЗША аб абмене звесткамі аб авіяпасажырах. Паводле звестак сацапытання, толькі 49% немцаў лічаць, што ЗША як партнёр заслугоўваюць давер Берліна. Нагадаем, пра тое, што спецслужбы ЗША і Брытаніі перахаплялі электронную пошту, SMS і тэлефонныя перамовы еўрапейскіх дыпламатаў, а таксама мільёнаў жыхароў еўрапейскіх краін, стала вядома дзякуючы экс-супрацоўніку ЦРУ Эдварду Сноўдэну.