Германія максімальна паскорыць працэдуру разгляду прашэнняў бежанцаў

23 октября 2015

Урад ФРГ ідзе на беспрэцэндэнтныя меры, каб спыніць паток бежанцаў. Нелегалаў, якім адмовілі ў прытулку, будуць хутчэй вяртаць дахаты. Для дэпартацыі плануюць выкарыстаць ваенна-транспартныя самалёты бундэсвера. Краіна максімальна паскорыць працэдуру разгляду прашэнняў бежанцаў. Таксама ўлады прапаноўваюць стварыць транзітную зону на мяжы з Аўстрыяй. Гэта дапаможа яшчэ да ўезду ў Германію дэпартаваць мігрантаў, якія не маюць права застацца. Дарэчы, калі раней ім дазвалялі перазімаваць, з гэтага часу іх будуць дэпартаваць і ў халодныя месяцы. Улады яшчэ і абяцаюць скараціць грашовую дапамогу мігрантам. Бо на аднаго бежанца дзяржава траціць за год 13 тысяч еўра. Пры прагнозе паўтара мільёна бежанцаў, Германію чакаюць каласальныя расходы.