Германія і Францыя спрабуюць ажывіць мінскія пагадненні, нават нягледзячы на пастаянныя парушэнні на кантактнай лініі. Гэта заявіла Ангела Меркель у сваім выступленні ў бундэстагу. Канцлер ФРГ таксама адзначыла, што канфлікт у Данбасе не вырашыць ваенным шляхам.
Дарэчы, чарговае пасяджэнне кантактнай групы па канфлікце ва Украіне пачалося літаральна некалькі хвілін таму ў Мінску. Бакі плануюць абмеркаваць абмен палоннымі, а таксама выплаты пенсій і парушэнні ўмоў развядзення сіл. Сярод пытанняў таксама асаблівы статус Данбаса.













