Германія гатовая да кампрамісу

13 февраля 2015

Берлін не выключае магчымасці дасягнення кампрамісу на перамовах, якія датычацца рэструктурызацыі запазычанасці Грэцыі. Аб гэтым перад нефармальнай сустрэчай лідараў ЕС у Бруселі заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель. Паводле яе слоў, Германія гатовая да кампрамісу. Нагадаем, новы грэчаскі ўрад на чале з прэм'ер-міністрам Алексісам Цыпрасам выступае супраць палітыкі жорсткай эканоміі на цяперашнім этапе давання Афінам фінансавай дапамогі. Гэты перыяд мінае праз два тыдні. Папярэднія перамовы з краінамі еўразоны пакуль не прывялі ні да якога выніку.