Генеральны сакратар НАТА пракаменціраваў рост інвестыцый у абарону на пасяджэнні ў Бруселі

31 марта 2017

Рост інвестыцый у абарону з боку еўрапейскіх краін павінен быць прадыктаваны не патрабаваннямі ЗША, а інтарэсамі самой Еўропы. Аб гэтым заявіў Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг перад пачаткам пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін Паўночнаатлантычнага альянсу ў Бруселі. На сустрэчы плануецца абмеркаваць, у тым ліку, парадак будучага саміту НАТА ў маі. Паводле слоў Столтэнберга, галоўнымі тэмамі стануць справядлівае размеркаванне цяжару паміж саюзнікамі, а таксама "праецыяванне стабільнасці" на партнёрскія краіны і барацьба з тэрарызмам. Паводле слоў дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана, які сёння таксама прымае ўдзел у пасяджэнні, першай у спісе задач НАТА павінна стаяць перамога над тэрарыстычнай арганізацыяй "Ісламская дзяржава".