Генпракурор Украіны прапанаваў легалізаваць у краіне нашэнне агнястрэльнай зброі

27 мая 2015

Як заявіў Віктар Шокін, гэту ініцыятыву падтрымаў прэзідэнт Пётр Парашэнка. Паводле слоў генеральнага пракурора, грамадзяне павінны мець магчымасць абараняць прыватную ўласнасць, у тым ліку са зброяй у руках. Шокін таксама адзначыў, што генпракуратура не з'яўляецца заканадаўчым органам, таму прапановы аб новым законе былі ўнесены і ў Савет нацбяспекі і абароны краіны. Валоданне і нашэнне агнястрэльнай зброі дазволена заканадаўствам больш як 20 дзяржаў планеты. Праўда, практычна ўсюды для набыцця зброі неабходна адпаведная ліцэнзія.