Генпракурор Нью-Ёрка падаў іск супраць "Вайнштэйн Компані" і яе заснавальнікаў - братоў Харві і Роберта Вайнштэйнаў. Па словах Эрыка Шнайдэрмана, прадзюсарская кампанія за час існавання не раз парушала законы горада, не абараняючы сваіх супрацоўнікаў ад пастаянных сексуальных дамаганняў, зневажанняў і дыскрымінацыі. Генпракурор разлічвае забяспечыць выплату кампенсацыі пацярпелым супрацоўнікам і спыніць магчымыя парушэнні ў будучыні. Нагадаем, пасля шэрагу секс-скандалаў і адстаўкі Вайнштэйна прадзюсарскую кінакампанію вырашана было прадаць. Дарэчы, судовы іск можа прывесці да зрыву здзелкі.
Генпракурор Нью-Ёрка падаў іск супраць "Вайнштэйн Компані"
12 февраля 2018













