Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун асуджае тэракт у Тунісе

19 марта 2015

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара Фархан Хак. Такую ж пазіцыю займае і Савет бяспекі ААН, члены якога запатрабавалі прыцягнуць арганізатараў бойні да адказнасці і прапанавалі ўсім краінам аказаць дапамогу Тунісу ў расследаванні.