У Маскве адбылася генеральная рэпетыцыя парада Перамогі. Як паведамілі ў Мінабароны Расіі, у аглядзе прынялі ўдзел 11 тысяч вайскоўцаў. Пешая калона была сфарміраваная з 33 парадных разлікаў, у яе склад, апроч салдатаў і афіцэраў, увайшлі парадныя разлікі сувораўскіх вучылішчаў, вышэйшых ваенных навучальных устаноў, вайскоўцаў-жанчын, відаў і радоў войскаў, а таксама іншых сілавых ведамстваў і казачага войска. У складзе механізаванай калоны прайшоў парадны разлік удзельнікаў спецаперацыі па абароне Данбаса.
Генеральная рэпетыцыя парада Перамогі прайшла ў Маскве
7 мая 2022













