Генерала Ратка Младзіча прызналі вінаватым у генацыдзе

22 ноября 2017

Генерала Ратка Младзіча прызналі вінаватым у генацыдзе і прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Па меркаванні Міжнароднага трыбунала, экс-камандуючы арміяй баснійскіх сербаў з'яўляецца адказным за разню ў горадзе Срэбраніца. Тады (у 1995-м ) усяго за некалькі дзён там знішчылі тысячы мусульман. У Еўрасаюзе падтрымалі рашэнне трыбунала - аб гэтым гаворыцца ў заяве знешнепалітычнай службы ЕС. Напярэдадні вынясення прысуду прэзідэнт Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік заявіў, што Младзіч прафесійна выконваў свой абавязак і застаецца легендай у сербскім народзе.

Не згодны з прысудам і шматлікія жыхары Босніі і Герцагавіны. У краіне праходзяць мітынгі ў падтрымку арыштаванага генерала.