Генасамблея ААН заўтра разгледзіць пытанне аб прызначэнні Антоніу Гутэрыша генеральным сакратаром на 5 гадоў

12 октября 2016

Генасамблея ААН заўтра разгледзіць пытанне аб прызначэнні Антоніу Гутэрыша генеральным сакратаром Арганізацыі на пяцігадовы тэрмін. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце старшыні 71-й сесіі Генасамблеі Пітэра Томпсана.

Падчас серый папярэдніх галасаванняў у Савеце Бяспекі былы прэм'ер-міністр Партугаліі застаўся адзіным у спісе прэтэндэнтаў. Усяго за пасаду кіраўніка сусветнай арганізацыі змагаліся 13 чалавек, 7 з іх жанчыны. Падкрэсліваецца, што новы генеральны сакратар ААН зойме сваю пасаду 1 студзеня.