Генасамблея ААН прывяла да прысягі новага Генеральнага сакратара арганізацыі

12 декабря 2016

Генасамблея ААН  прывяла да прысягі новага Генеральнага сакратара  арганізацыі  Антоніу Гутэрэша. Партугальскі палітык зменіць на адказнай пасадзе Пан Гі Муна і стане дзявятым кіраўніком ААН. На пасаду Гутэрэш уступіць  1 студзеня. Генсак ААН выбіраецца на 4 гады  з магчымасцю перавыбрання на другі тэрмін. На працягу апошніх 10 гадоў Гутэрэш займаў пасаду Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Да гэтага ён 7 гадоў узначальваў урад Партугаліі. Гутэрэш паказаў сябе як  вопытны дыпламат, здольны захоўваць нейтралітэт у складаных сітуацыях.