Генасамблея ААН прыняла першы Міжнародны дагавор аб гандлі звычайным узбраеннем

2 апреля 2013
Раней на канферэнцыі ААН яго заблакіравалі Іран, Сірыя і КНДР. Супраць яны выступілі і гэтым разам. Група з 23-х краін, у ліку якіх Беларусь, ад прыняцця дакумента ў яго цяперашнім выглядзе ўстрымалася. Мінск выступае за высокія адзіныя стандарты ў дачыненні гандлю зброяй, і дакумент павінен мець універсальны статус для ўсіх яго ўдзельнікаў. Аднак у сённяшнім варыянце адсутнічалі шмат элементаў, згаданых Беларуссю ў тэксце праекта. Падобную пазіцыю напярэдадні агучыла і Расія. Актуальны прыклад - процізаконнае забеспячэнне зброяй баевікоў у Сірыі.