Газпрам спыніў транзіт газу праз Польшчу

28 мая 2020
Адпраўка расійскага газу ў Германію праз польскі ўчастак газаправода "Ямал - Еўропа" была цалкам спыненая сёння раніцай. Руска-польскі кантракт аб транзіце газу мінуў яшчэ 17 мая. З тых часоў Газпрам можа браніраваць магутнасці трубаправода "Ямал - Еўропа" толькі праз аўкцыёны. Паводле звестак польскай платформы, на заўтра магутнасці не забраніраваныя. Нагадаем, біржавыя цэны ў Еўропе на газ знізіліся да адзнакі 46 долараў за тысячу кубаметраў, у Азіі - да 75 долараў.