Федэральны ўрад ЗША аднаўляе працу

23 января 2018
За апошнія тры дні шэраг дзяржустаноў быў вымушаны спыніць працу з-за адсутнасці фінансавання. Прычынай сталі рознагалоссі рэспубліканцаў і дэмакратаў па абароне ад дэпартацыі незаконных імігрантаў, якія ўехалі ў ЗША непаўналетнімі. І толькі сёння Дональд Трамп падпісаў рэзалюцыю аб часовым фінансаванні федэральнага ўрада да 8 лютага.