Гавайскі аэрапорт аднавіў работу пасля землетрасення

5 мая 2018
Нагадаем, на астравах было аб’яўлена надзвычайнае становішча. Ва ўсходняй частцы амерыканскага штата працягваецца вывяржэнне вулкана Кілаўэа. Усе жыхары населеных пунктаў, размешчаных ля падножжа агнявой гары, ужо эвакуіраваныя. На відэа з месца падзей відаць, як патокі лавы працякаюць прама па жылых раёнах і падпальваюць сухую траву. У рэгіёне фіксуюцца дзясяткі падземных штуршкоў. Самы моцны з іх склаў 6,9 бала. Пагроза цунамі не аб'яўлялася.