Гавана ў спісе новых сямі "гарадоў - цудаў свету"

8 июня 2016

Сталіца Кубы - у спісе новых сямі "гарадоў - цудаў свету" па версіі фонду "Нью Сэвэн Вандэрс Фаўндэйшн". Спіс складалі на аснове інтэрнэт-галасавання карыстальнікаў па ўсім свеце. Акрамя Гаваны - у ТОПе - Ла-Пас (Балівія), Доха (Катар), Бейрут (Ліван), Віган (Філіпіны), Дурбан (ПАР) і Куала-Лумпур (Малайзія). Арганізатары прапануюць спіс у алфавітным парадку, не вылучаючы пераможцу. Як вядома, гістарычны цэнтр Гаваны і яго славутасці ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.