"Гары Потэр і Праклятае дзіця" - кніга, якая на працягу дзесяцігоддзя лепш за ўсё прадавалася ў Вялікабрытаніі

4 августа 2016

За першыя тры дні продажаў чытачы раскупілі 680 тысяч экземпляраў. Гэты вынік пабіў нават рэкорд "50 адценняў шэрага". Калі справа пойдзе такімі тэмпамі, то п'еса пра Гары Потэра стане другой самай папулярнай кнігай па тыднёвых продажах у Злучаным Каралеўстве. Дарэчы, першае месца ў гэтым спісе займае сёмая кніга сагі "Гары Потэр і Дарункі смерці".