Гамбург ахоплены шматтысячнай акцыяй пратэсту

22 декабря 2013

Падставай паслужылі планы ўлад закрыць культурны цэнтр Рота Флора з-за пагрозы абрушвання. Ён размешчаны ў будынку тэатра, пабудаванага ў XIX стагоддзі, і апошнія гады служыў месцам збору прадстаўнікоў леварадыкальных груповак. Яны сустрэлі дзеянні вартавых парадку негатыўна. Сутычак з паліцыяй пазбегнуць не ўдалося. Супрацоўнікаў правапарадку закідвалі камянямі і петардамі. Яны вымушаны былі прымяніць вадамёты. З-за масавых беспарадкаў парушаны рух цягнікоў з Берліна, Брэмена, Гановера і Ростака. Падчас пратэстаў пацярпелі больш за 100 паліцэйскіх. Затрыманы 120 чалавек.