Гаіці працягвае ліхаманіць пасля ўрагану "Мэцью"

2 ноября 2016

Прычым ва ўсіх сэнсах. Акрамя складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, у пацярпелых раёнах пачаліся беспарадкі праз праблемы з размеркаваннем гуманітарнай дапамогі. Выклікаў акцыі пратэсту інцыдэнт у паўднёвым порце Ле-Кае. Жыхары паспрабавалі ўзяць штурмам катар з дапамогай, у выніку загінуў падлетак. Зараз людзі выйшлі на вуліцы, паляць покрыўкі і патрабуюць справядлівасці. Паводле звестак ААН, 69% з двух мільёнаў ахвяраў урагану на Гаіці зведваюць недахоп ежы, дзясяткі тысяч чалавек жывуць у часовых прытулках.