Футбольны матч у Гандурасе стаў прычынай трагедыі

19 августа 2019

Яшчэ перад стартам гульні паміж фанатамі дзвюх мясцовых каманд адбыліся сутыкненні. Спачатку балельшчыкі клуба "Алімпія" кідалі камяні ў аўтобус з гульцамі "Матагуа" і паранілі траіх футбалістаў. Затым бойка паміж фанатамі, якая пачалася за межамі стадыёна, перамясцілася ў самы цэнтр гульнявога поля. Загінулі тры чалавекі, яшчэ 10 атрымалі раненні, у тым ліку агнястрэльныя. Матч быў адменены.