ФСБ Расіі затрымала чатырох тэрарыстаў "Ісламскай дзяржавы"

27 апреля 2018

Федэральная служба бяспекі Расіі затрымала чатырох тэрарыстаў "Ісламскай дзяржавы", якія планавалі серыю тэрактаў у Маскве і рэгіёне. Паводле звестак спецслужб, баевікі, якія прыехалі з Новага Урэнгоя, каардынавалі свае дзеянні ў Telegram. Таксама следчыя мерапрыемствы прайшлі ў самім Новым Урэнгоі. Сумесна з МУС былі затрыманыя 20 чалавек.