ФСБ Расіі паведамляе аб масавым затрыманні меркаваных тэрарыстаў

16 Мая 2018

ФСБ Расіі паведамляе аб масавым затрыманні меркаваных тэрарыстаў, якія рыхтавалі выбухі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу падчас чэмпіянату свету па футболе. Удакладняецца, што яны дзейнічалі па ўказаннях лідараў групоўкі "Ісламская дзяржава". Усе затрыманыя - выхадцы з Сярэдняй Азіі. Падчас вобыскаў у здымных кватэрах сілавікі знайшлі самаробныя ўзрыўныя прылады вялікай магутнасці, начыненыя элементамі, якія паражаюць, а таксама аўтаматы, пісталеты-кулямёты і баявыя гранаты.