ФСБ пацвердзіла інфармацыю CNN аб удзеле ЦРУ ў затрыманні расіянаў у Мінску

8 сентября 2021

ФСБ пацвердзіла паведамленне амерыканскага тэлеканала CNN аб удзеле ЦРУ ў леташняй аперацыі па затрыманні 33-х расіянаў. Паводле паведамлення спецслужбаў, галоўнай мэтай правакацыі быў разрыў адносін Беларусі і Расіі. ФСБ заяўляе: дзеянні спецслужб Украіны не што іншае як акты дзяржаўнага тэрарызму. Паводле звестак CNN, летась Кіеў спрабаваў падманным шляхам прывабіць да сябе на тэрыторыю 33-х наймітаў праз прапанову ад падстаўной кампаніі. Украінскія спецслужбы прапанавалі ім нібы працу ў Венесуэле з намерам пераправіць іх у Кіеў і аддаць пад суд. Аднак беларускія праваахоўнікі сарвалі планы заходняй кааліцыі. Момант затрымання расіянаў беларускім спецназам паказалі ў эфіры CNN.

След амерыканцаў у гэтай сітуацыі відавочны. У тым, што Штаты адабралі планаваны перахоп самалёта з наймітамі над тэрыторыяй Украіны, сумненняў няма. Наўрад ці пасля такой аперацыі Дзярждэп заікнуўся б аб "шакавальным акце рэжыму Зяленскага". Бо, як вядома, аналагічныя дзеянні Захаду - "гэта іншае".