Французы патрабуюць ад жонкі Фіёна вярнуць у казну паўмільёна еўра

29 января 2017

Вярнуць у казну паўмільёна еўра. Французы патрабуюць ад жонкі Франсуа Фіёна вярнуць дзяржаве грошы, якія яна на працягу васьмі гадоў атрымлівала ў якасці зарплаты на пасадзе памочніка свайго мужа. Петыцыя з такім патрабаваннем сабрала 150 тысяч подпісаў. Жыхары Пятай рэспублікі лічаць, што Пенелопа Фіён не выконвала сваіх абавязкаў і была працаўладкавана фіктыўна. Скандал, які ўспыхнуў пасля праведзенага мясцовымі журналістамі расследавання, можа сур'ёзна паўплываць на рэйтынг Франсуа Фіёна. Нагадаем, экс-прэм'ер-міністр лічыцца асноўным кандыдатам ад кансерватараў у прэзідэнты Францыі на вясновых выбарах.