Французы пратэстуюць супраць наплыву мігрантаў

8 сентября 2014
Напружанай застаецца абстаноўка ў французскім партовым горадзе Кале. У нядзелю ў акцыях пратэсту супраць мігрантаў удзельнічалі сотні чалавек. У той жа час мітынгавалі і групы, якія выступалі ў падтрымку ўцекачоў з Афрыкі. Толькі ўмяшанне паліцыі прадухіліла сутыкненні. На мінулым тыдні мігрантам не ўдалося штурмам узяць паром, які рухаўся ў Дуўр.
Французскі прэм'ер Мануэль Вальс у выхадныя выступіў з заявай, што партыя ўльтраправых узмацняе свае пазіцыі. Сацапытанні паказваюць, што лідар Нацыянальнага фронту Марын Ле Пен абыходзіць па папулярнасці прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда.