Французскі ўрад вырашыў зарабіць на Google

21 июня 2013
Улады аб'явілі, што палітыка прыватнасці інтэрнэт-кампаніі не адпавядае заканадаўству. Парыж запатрабаваў тлумачэнняў ад Google, для якіх мэтаў карпарацыя збірае асабістыя звесткі карыстальнікаў, а таксама не захоўваць інфармацыю даўжэй, чым патрабуецца. Калі інтэрнэт-гігант праз 3 месяцы не зменіць сваю палітыку прыватнасці звестак, першы штраф складзе 150 тысяч еўра. Калі і гэта не дапаможа, сума вырасце да 300 тысяч.