Французскі сенат вырашыў не абкладаць людзей, якія атрымліваюць звышпрыбыткі падаткам

26 ноября 2013

Французскі сенат вырашыў не абкладаць людзей, якія атрымліваюць звышпрыбыткі 75-працэнтным падаткам. Ідэя ўвядзення так званага падатку на раскошу стала адным з галоўных абяцанняў падчас перадвыбарнай барацьбы прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. Праект выклікаў буру негатыўных эмоцый у культурнай і бізнес-эліце краіны. Шматлікія вядомыя людзі пакінулі Францыю, з'ехаўшы ў Бельгію, Расію або Германію. Дарэчы, з сенатарамі згодны і члены французскага Канстытуцыйнага савета. Яны сказалі, што фіскальная рэформа супярэчыць асноўнаму закону рэспублікі..