Французскія ратавальнікі выявілі другую "чорную скрыню" аэробуса А-320, які разбіўся ў Альпах. Нагадаем, расшыфроўка запісу першага бартавога самапісца дазволіла зрабіць выснову, што другі пілот Андрэас Любіц знішчыў самалёт наўмысна. Сёння ж стала вядома, што Любіц ашукваў урачоў наконт сваёй працоўнай дзейнасці. Паводле інфармацыі нямецкага выдання "Більд", незадоўга да гібелі пілот звяртаўся да ўрачоў і шукаў у сетцы інфармацыю аб метадах самазабойства. Лайнер German Wings пацярпеў крушэнне 24 сакавіка. Ахвярамі катастрофы сталі 150 чалавек.













