Французскія паліцэйскія знайшлі ўсе каштоўнасці, выкрадзеныя з вітрыны знакамітага гатэля Ritz у Парыжы

12 января 2018

Яны ляжалі ў сумцы, якую падчас уцёкаў з месца злачынства выпусціў з рук адзін з рабаўнікоў. Нагадаем, пяцёра зламыснікаў у сераду пажарнымі сякерамі разбілі вітрыны буціка і выкралі ювелірныя вырабы на суму больш за чатыры мільёны еўра. Па гарачых слядах паліцыя затрымала траіх, дваім удалося ўцячы.