Французскія фермеры зноў выходзяць на забастоўкі

9 октября 2019

Яны лічаць, што ўлады краіны заахвочваюць несумленную канкурэнцыю. Сельгасвытворцы вывелі трактары і сеялкі на найбуйнейшыя аўтамагістралі. Яны блакіруюць рух і абяцаюць, што так будзе да таго часу, пакуль ім не забяспечаць свабодны доступ на рынак. Паводле іх слоў, на рынку зараз перавага ў замежных вытворцаў, якія экспартуюць у Пятую рэспубліку таннейшую, але менш якасную прадукцыю. У аграрным свеце і ў сельскай мясцовасці, сцвярджаюць удзельнікі пратэсных акцый, адбываецца сапраўднае бедства.