Французскія дальнабойшчыкі абвясцілі агульнанацыянальную забастоўку

19 января 2015

Французскія дальнабойшчыкі абвясцілі сёння агульнанацыянальную забастоўку. Яны выехалі калонамі на аўтамагістралі ў розных рэгіёнах краіны. На працягу сутак вадзіцелі фур плануюць блакіраваць шэраг прамысловых аб'ектаў, нафтаперапрацоўчых заводаў, а таксама наўмысна запаволіць рух аўтатранспарту па шашы. У сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс дальнабойшчыкі возьмуць у кальцо адзін з галоўных рачных партоў краіны Жэнвілье, які штодня прымае да дваццаці мільёнаў тон розных грузаў. Усяго плануецца правесці не меней як паўсотні пратэстных акцый па ўсёй Францыі. Галоўнае патрабаванне вадзіцеляў - павышэнне зарплаты і паляпшэнне ўмоў працы.