Французская паліцыя разганяе каталонскіх радыкалаў на мяжы

12 ноября 2019
Французская паліцыя пачала  разгон каталонскіх радыкалаў, якія з раніцы панядзелка блакіруюць рух па аўтамагістралях, што злучаюць Іспанію з Францыяй. Сілавікі ўжылі слёзатачывы газ. Затым пачалі адцясняць маніфестантаў, якія збудавалі  на дарогах барыкады.

Радыкалы з руху "Дэмакратычнае цунамі" патрабуюць вызвалення каталонскіх лідараў, затрыманых па рашэнні суда за арганізацыю рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна. З-за заблакіраванай дарогі па абодва бакі  мяжы ўтварыліся кіламетровыя чэргі.