Французская паліцыя праводзіць антытэрарыстычную аперацыю ў прыгарадзе Парыжа

6 сентября 2017

У адной з кватэр у камуне Вільжуіф былі выяўлены ўзрыўчатка і кампаненты для яе вырабу. Там таксама захоўваліся газавыя балоны, бутэлькі з ацэтонам, лёгкаўзгаральныя рэчывы, электрычныя правады, а таксама дакументы на арабскай мове рэлігійнага зместу. Пры вобыску вартавыя парадку затрымалі двух мужчын. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што выбуховыя прылады, аналагічныя знойдзеным сёння ў прыгарадзе Парыжа, тэрарысты выкарыстоўвалі для арганізацыі ўзрываў у краінах Заходняй Еўропы.