Французам не патрэбныя аднаполыя шлюбы

22 апреля 2013
Французы спрабуюць упэўніць свае ўлады ў тым, што ім не патрэбныя аднаполыя шлюбы. Гэтым разам на вуліцы Парыжа выйшлі 270 тысяч чалавек. Нагадаем, галоўныя спрэчкі ў французскім грамадстве выклікала ініцыятыва даць аднаполым парам права ўсынаўлення дзяцей. Супраць гэтага катэгарычна выступаюць 53% французаў. Гэты законапраект - ініцыятыва прэзідэнта Францыі. І паводле апошніх звестак, сам Франсуа Аланд б'е рэкорды непапулярнасці: 75% грамадзян незадаволеныя абраным кіраўніком дзяржавы. У прыватнасці, тым, што ён займаецца выкананнем не тых абяцанняў, якія даваў падчас перадвыбарнай гонкі. Французаў зараз больш хвалюе эканамічная сітуацыя ў краіне.