Францыя выдзяляе сродкі на падтрымку нацыянальнай прамысловасці

27 мая 2020
Францыя пачынае рэалізоўваць план, які дазволіць выкарыстаць пандэмію з карысцю для нацыянальнай прамысловасці. Прэзідэнт Макрон аб'явіў аб выдзяленні 8 мільярдаў еўра на падтрымку аўтамабільнай галіны. Урад ужо з будучага тыдня гатовы выплачваць грамадзянам, якія купляюць электрамабілі, субсідыі  памерам 12 тысяч еўра. Такім чынам улады збіраюцца не проста дапамагчы ў цяжкія часы нацыянальнай аўтаіндустрыі, але і зрабіць Францыю асноўным вытворцам электрамабіляў у Еўропе.