За пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца два кандыдаты - Эмануэль Макрон і Марын Ле Пен.
Бяспеку грамадзян сёння гарантуюць 50 тысяч паліцэйскіх. У краіне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча. Напярэдадні ля ваеннай базы на захадзе краіны паліцыя затрымала экстрэміста, які прызнаўся, што рыхтаваў напад. Сацыёлагі ўпэўнены, што перамогу атрымае лідар руху "Наперад" Эмануэль Макрон. І гэта нягледзячы на выкрадзеную з камп’ютараў яго штаба інфармацыю. 9 гігабайт лістоў, фатаграфій і дадаткаў трапілі ў адкрыты доступ. Прычым адбылося гэта ў дзень цішыні, калі любая форма агітацыі ў краіне была забаронена.
Ільзірэ, пенсіянер:
"Я даведаўся пра ўзлом пошты Макрона сёння раніцай, калі я праверыў свой тэлефон. Я лічу, што гэта не мае ніякага палітычнага значэння. Гэта шкада і няправільна, але мы ўжо прывыклі да гэтага".
Стэфан Жакмак, перакладчык:
"Ніхто з нас зараз не свабодны, у нас больш няма прыватнасці паведамленняў. Я думаю, што гэта жудасна. Тое ж самае магло адбыцца з Марын Ле Пен. Гэта не пытанне пра тое, каму гэтая сітуацыя можа пайсці на карысць ці не. Гэтага не павінна быць".
Чакаецца, што пасля заканчэння галасавання абодва кандыдаты выступяць перад сваімі прыхільнікамі.













